Інфалінія ў Беларусі: (029) 7777 857, (029) 622 57 20, г. Мінск, вул. Кульман 9

баннер

Падарожжа Люблін-Вроцлаў-Градзец Кралавэ-ПРАГА

Запрашаем у незабыўнае падарожжа па маршруце Люблін-Вроцлаў - Градзец Кралавэ - ПРАГА роўна на 500 год выбітнай падзеі: 6 жніўня 1517 г. у Празе чэшскай доктар Фрацыск Скарына выдаў першую друкаваную беларускую кнігу ― «Псалтыр». Мы плануем далучыцца да святкаванняў, якія пражскія беларусы рыхтуюць у гэты дзень.

Вядоўца вандроўкі - гісторык і экскурсавод Павал Каралёў

Кошт вандроўкі складзе 130 еўра (па курсу НБ РБ)+ 35 бел.руб. для тых, хто мае візы, і 150 еўра (па курсу НБ РБ) + 35 бел. руб. - для тых, у каго візы няма.

Люблін. Прыгожы сярэднявечны горад, дзе захавалася шмат памятак мінуўшчыны, у тым ліку Люблінскі замак, Кракаўская брама (14–16 ст.), манастыр дамініканцаў (1630-50-я гг.), касцёл капуцынаў (18 ст.), унікальная гарадская забудова.

Адна з галоўных адметнасцей горада – капліца св. Тройцы 15 ст. ў Люблінскім замку. Удзел у стварэнні манументальнага жывапісу капліцы бралі беларускія мастакі. На адной са сцен капліцы застаўся фундацыйны надпіс на старабеларускай мове. У гэтым жа горадзе ў 1569 г. была заключана вядомая Люблінская ўнія.

Вроцлаў. Сталіца гістарычнай вобласці Сілезіі і адзін з самых старажытных гарадоў Польшчы.

Убачым велічны гатычны сабор Яна Хрысціцеля (адзін з першых гатычных храмаў Польшчы), касцёл св. Эльжбеты (14 ст.), найпрыгажэйшую ратушу, оперны тэатр і многае іншае. А яшчэ па ўсім горадзе ўсталявана вялізарная колькасць гномаў (ужо больш 300!), якія сталі сімвалам Вроцлава. А колькі іх заўважыце Вы?

Градзец-Кралавэ. Горад з 100 тысячным насельніцтвам захаваў адметныя помнікі архітэктуры, сярод якіх гатычны катэдральны сабор Святога Духа (14 ст.), дзе быў пахаваны нацыянальны герой Чэхіі Ян Жыжка (1360–1424), правадыр гусітаў, які прымаў таксама ўдзел у Грунвальдскай бітве на баку Ягайлы і Вітаўта. Таксама ўбачым сярэднявечную рыначную плошчу з ратушай, храмы розных ордэнаў, а таксама дамінанту старога горада – Белую вежу.

Прага. Старая Прага – помнік, які ўключаны ў спіс ЮНЭСКА з’яўляецца цэнтральным аб’ектам нашай вандроўкі.

У горадзе, дзе збераглася цудоўная архітэктура, многія помнікі, захавалася шмат беларускіх адметнасцей. Падчас вандроўкі мы наведаем Сабор св. Віта (14–16 ст.) – выдатны помнік готыкі. Менавіта ў гэтым храме была пахавана Ганна Ягелонка, дачка караля Чэхіі Уладзіслава ІІ. Не пакінуць нікога абыякавым і іншыя помнікі: знакаміты Карлаў мост, парахавая вежа, ратуша з вядомымі курантамі, храм Дзевы Марыі перад Тынам (14-15 ст.), пакручастыя вулкі старога горада.

Асобна ўбачым беларускія помнікі. І перш за ўсё помнік першадрукару Францыску Скарыну, які 500 год таму надрукаваў ў Празе свой знакаміты Псалтыр.

Ахвотныя наведаюць мясцовыя праваслаўныя Альшанскія могілкі, дзе пахаваны два прэзідэнта БНР: Пётра Крэчэўскі і Васіль Захарка. Там жа пахаваны прах Тамаша Грыба (1895–1938), стваральніка многіх арганізацый у Чэхіі, доктара філасофіі Карлава ўніверсітэта. На гэтых жа могілках пахаваны знакаміты оперны спявак – Міхась Забэйда-Суміцкі (1900–1981).

Плянуемы расклад вандроўкі:

Чацьвер, 3 жніўня

21-00 - 02-00 выезд з Менску, пераезд да мяжы ў Берасьці

Пятніца 4 жніўня

02-00 - 05-30 - праходжаньне мяжы, пераход на польскі час (1 гадзіны назад)

5-30 - 8-00 - пераезд да Любліна

8-00 - 10-00 - Люблін, кароткая вандроўка па цэнтры, сняданак (за свой кошт)

10-00 - 17-00 - пераезд да Вроцлава (з санітарнымі прыпынкамі)

17-00 - 19-00 - засяленне ў гатэль, ежа, адпачынак

Субота, 5 жніўня

8-00 - 9-00 - сьняданак, высяленне

09-00 - 11-00 - аглядная аўтобуна-пешаходная экскурсія па Вроцлаве

11-00 - 13-30 - ад'езд з Вроцлава, пераезд да Градца-Краловэ

13-30 - 16-00 - аглядная экскурсія па Градцу-Краловэ,абед

16-00 - 17-30 - пераезд у Прагу

17-30 - 18-30 - засяленне ў гатэль, вольны вечар,

19-00 па жаданні катанне на карабліку па вечаровай Влтаве (за дадатковую плату) ці Прага Містычная (калі зьбярэцца група, за дадатковую плату)

Нядзеля 6 жніўня

8-00 - 9-00 - сьняданьне, высяленьне

09-00 - 13-00 - аўтобусна-пешаходная экскурсія па Празе, наведванне Скарынаўскіх мясцінаў і сабора Св. Віта

13-00 - 22-00 - вольны час, абед (самастойна)

Далучэнне да агульных святкаванняў 500-годдзя беларускага кнігадрукаваньня!!!

22-00 - 11-00 - ад'езд з Прагі, вялікі пераезд назад

7 жніўня, панядзелак

11-00 - 15-00 - праходжанне мяжы (1 гадзіна назад)

15-00 - 20-00 – вяртанне ў Мінск

У кошт уваходзіць:

1. Праезд аўтобусам эўраклясы

2. Пражываньне ў гатэлях са сьняданкамі (2 ночы, адна ў Вроцлаве, другая ў Празе)

3. Экскурсіі ў чатырох гарадах адпаведна.

4. Поўнае афармленьне дакументаў на візу (запаўненьне, страхоўка, падача) і сама віза.

Ніякіх дадатковых аплатаў!!!

8029 6225720

8029 7777857