Інфалінія ў Беларусі: (029) 7777 857, (029) 622 57 20, г. Мінск, вул. Кульман 9

баннер

Падарожжа Мінск - Прага - Дрэздэн - Мінск

Запрашаем у падарожжа па маршруце Мінск - Прага - Дрэздэн - Мінск.


27.04: 9.00 выезд з Мінска.
28.04: 9.00 прыбыцце ў Прагу. Засяленне ў гатэль, калі нумары ўжо вызваленыя.
Праз некалькі гадзін выпраўляемся на экскурсію. Калі нумары яшчэ
занятыя—пакідаем рэчы ў гатэлі і адразу выпраўляемся на метро ў цэнтар горада
на экскурсію.
У першы дзень экскурсія пачынаецца ад помніка князю Вацлаву на Вацлаўскім
пляцу. Адтуль маршрут экскурсіі ідзе ў кірунку Старамясцкага пляцу. Там аглядаем
Старамясцкі касцёл, ратушу і іншыя помнікі. Скончыцца экскурсія першага дня каля
Карлавага моста. Далей вольны час. Працягласць экскурсіі-2 гадзіны.
29.04: 10.00 Пасля сняданку на аўтобусе выпраўляемся да помніка Ф.Скарыне. Далей
аўтобус нас падвозіць у Прадмесце Градчаны, адкуль мы ўжо пачынаем пешую
экскурсію. Аглядаем касцёл св. Роха ў Градчанах і кіруемся да Пражскага Граду.
Аглядаем прэзідэнцкі палац і сабор св. Віта. Далей рухаемся ў бок Карлавага маста.
Праходзім мост, і на гэтым экскурсія сканчаецца. Працягласць экскурсіі-- 3 гадзіны.
Далей за дадатковы кошт можна будзе пракаціцца на карабліку па Влтаве. Там жа
можна і паабедаць. Вольны час.
30.04: 9.00 пасля сняданку выпраўляемся ў Дрэздэн. Па прыбыцці маем 2-гадзінную
экскурсію. Аўтобус у Дрэздэне будзе стаяць на стаянцы 8.5 гадзін. У вольны час
можна будзе наведаць Дрэздэнскую галерэю і іншыя музеі. У крокавай даступнасці
ад цэнта горада знаходзіцца буйны супермаркет, які і будзе прапанавана наведаць
турыстам.
Увечары выезд у Мінск.
01.05: 21.00 прыбыццё ў Мінск.
Кошт падарожжа 160 эўра беларускімі рублямі па курсу, у выпадку, калі турысту
неабходна рабіць візу. У кошт уваходзіць: праезд, 2 ночы ў гатэлі са сняданкамі ў
выпадку двухмясцовага засялення, экскурсіі згодна праграмы, віза, страхоўка.
140 эўра беларускімі рублямі па курсу ў выпадку, калі турыст мае сваю візу.

У кошт уваходзіць:

1. Праезд аўтобусам эўраклясы

2. Пражываньне ў гатэлях са сьняданкамі (2 ночы)

3. Экскурсіі ў двух гарадах.

4. Поўнае афармленьне дакументаў на візу (запаўненьне, страхоўка, падача) і сама віза.

Ніякіх дадатковых аплатаў!!!

8029 7777857

8029 6225720