Інфалінія ў Беларусі: (029) 7777 857, (029) 622 57 20, г. Мінск, вул. Кульман 9

баннер

Канцэрт “VOLSKI 172” у Вільні

8 траўня (вялікія выходныя) ў Вільні Лявон Вольскі прадставіць праграму «172», у межах якой прагучаць лепшыя песьні за ўсю кар'еру музыкі: ад гурта «Мроя» да найноўшага сольнага альбома «Псіхасаматыка». Беларусы маюць магчымасьць атрымаць бясплатныя візы.

У канцэрце возьмуць удзел Алесь-Францішак Мышкевіч, Павал Аракелян, а таксама нарвежскія музыкі Снорэ Бергеруд, Бьёрн Холмслэнд і Сіндрэ Скэе, з якімі Лявон Вольскі запісваў альбомы «Грамадазнаўства» (2014) і «Псіхасаматыка» (2016). Выступ адбудзецца ў клюбе Vakaris Vilnius у цэнтры Вільні.

«172» – гэта не толькі наўпроставая адлегласьць паміж Менскам і Вільняй, але і прыблізная колькасьць хвілін у канцэрце.

Дзякуючы падтрымцы МЗС Літвы, беларусы маюць магчымасць атрымаць бясплатныя візы (без консульскага збору) з тэрмінам дзеяння з 7 да 9 траўня ўключна выдаецца грамадзянам Беларусі на падставе набытых у Беларусі квіткоў на мерапрыемства.

Квіткі: 49 рублёў (танцпляц), 69 рублёў (месца за столікам)

Продаж квіткоў без камісіі: офіс ІП Каспяровіч Д.А., г. Мінск, вул. Кульман 9, (гандлевы цэнтар “Манетка” каля Камароўскага рынку) чацьверты паверх, каб. 1, уваход з вуліцы, дзьверы правее ад кавярні Wine and Beer.

Продаж: на сайце і ў касах Kvitki.by, а таксама ў салонах «Связной» і «Евросеть» па ўсёй Беларусі.

Пляцоўка: клуб Vakaris Vilnius – Вільня, вул. Stulginskio, 8.

Пачатак мерапрыемства: 19.00, уваход з 18.00.

Аўтобусныя туры

Намі арганізуюцца два аўтобусныя туры на канцэрт:

  • Аднадзенны. Выезд 8 траўня ў 6.30 зь Менску, Аўтобус даязджае да Катэдральнага пляцу ў Вільні, дзе і будзе чакаць гледачоў. Пасьля мерапрыемства аўтобус адпраўляецца назад і 9 траўня зраніцы прыбывае ў Менск. Кошт падарожжа 70 рублеў.

  • Трохдзенны. Аўтобус выязджае 7 траўня у 7.00 зь Менску. Пасьля перасячэньня мяжы заезд у Меднікі, дзе аглядаем замак Гедыміна 14 ст. Прыезд у Вільню пасьля 14.00, засяленьне ў гатэль. Экскурсія па Вільні, вольны час. 8 траўня па жаданьні зраніцы экскурсія ў Трокі, дзе аглядаем замак Вітаўта. У другой палове дня вяртаемся ў Вільню і рыхтуемся да канцэрту. 9 траўня—заезд у супермаркет OZOS і аквапарк (знаходзяцца побач). 14.00—выезд на Менск. Кошт падарожжа без уваходных квіткоў у музеі—210 рублеў. У кошт уваходзіць дзьве ночы ў гатэлі і два сьняданкі.